Спадчына: Цюмень
Чацвер, 21 Сакавік 2024 10:29
18 мая 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Міхайлавіча Кірычука (1949), кандыдата тэхнічных навук, доктара сацыялагічных навук, палітыка, дзяржаўнага дзеяча
Сцяпан Міхайлавіч Кірычук нарадзіўся 18 мая 1949 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Яго бацька, Міхаіл Якаўлевіч Кірычук, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пачатковую школу Сцяпан Кірычук закончыў у роднай вёсцы, васьмігодку – у в. Дзямідаўшчына, што ў трох кіламетрах ад в. Мазуры. Далей вучыцца трэба было ў в. Гарадзец, што за 11 км ад роднай вёскі. На сямейным савеце вырашана было паступаць у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум.